21 лютага ў ДУА "Сярэдняя школа № 3 г.Віцебска імя Л.М.Бяліцкага" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
У межах свята адбылася алімпіяда па беларускай мове ў 3-4 класах, былі праведзены тэматычныя выхаваўчыя гадзіны, гульні і конкурсы.
Вучні змаглі прыняць удзел у віктарынах, разгадаць рэбусы і загадкі, перакласці словы на беларускую мову, успомніць беларускія песні, паказаць праз рухі фразеалагічныя выразы.